Віншаванне народнаму артысту РСФСР Станіславу Любшыну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Станіслава Любшына з 85-годдзем.

    "За гады актыўнай і плённай дзейнасці Вы стварылі галерэю незабыўных вобразаў, якія сталі класікай савецкага і расійскага кінематографа. Высокае прафесійнае майстэрства дазволіла Вам сыграць ролі, якія пакарылі сэрцы мільёнаў гледачоў розных пакаленняў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на беларускай зямлі Станіслава Любшына цэняць як цудоўнага акцёра, творчасць якога з'яўляецца яркай старонкай у гісторыі сучаснага мастацтва, садзейнічае пашырэнню і ўзбагачэнню культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі.