Віншаванне народнаму артысту Расійскай Федэрацыі Ільі Рэзніку

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Ілью Рэзніка з 80-годдзем.

    "Вас па праву называюць адным з самых вядомых паэтаў-песеннікаў сучаснасці, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - За гады актыўнай і плённай дзейнасці Вы стварылі вялікую колькасць яркіх і незабыўных твораў, дасягнулі вяршынь прафесійнага майстэрства. Песні, напісаныя на Вашы вершы, напоўнены цеплынёй і шчырымі пачуццямі. Яны сталі класікай савецкай і расійскай эстрады".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што талент, шматгранны вопыт артыста і ў далейшым будуць служыць узбагачэнню культур дзвюх краін, а адданасць любімай справе - прыкладам для многіх пакаленняў.