Віншаванне народнаму артысту Расіі Юрыю Антонаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Юрыя Антонава з 75-годдзем.

    "Прыродны талент, бязмежная адданасць сцэне прынеслі Вам заслужаную любоў і павагу публікі і калег, знайшлі жывы водгук у сэрцах мільёнаў паклоннікаў з розных краін, - гаворыцца ў віншаванні. - Застаючыся на працягу многіх гадоў прызнаным мэтрам сучаснай эстрады, вы ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё музычнага мастацтва".

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што творчасць артыста і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і культурнага супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі і Расіі.