Віншаванне народнаму артысту Расіі Ігару Нікалаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 60-годдзем народнага артыста Расіі Ігара Нікалаева.

    "Шматгранны талент паэта і кампазітара, высокае вакальнае майстэрства далі магчымасць вам упісаць яркія старонкі ў летапіс сучаснага эстраднага мастацтва, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Вашы песні поўныя глыбокіх пачуццяў і лірызму, блізкія і зразумелыя слухачам розных краін і пакаленняў".

    "Ваша творчасць, якую ў Беларусі добра ведаюць і любяць, - асаблівая з'ява ў музычнай культуры, а адданасць любімай справе - прыклад для маладых артыстаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт пажадаў Ігару Нікалаеву моцнага здароўя, натхнення і шмат радасных сустрэч з удзячнай публікай.