Віншаванне народнаму артысту Грузіі Вахтангу Кікабідзэ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Грузіі Вахтанга Кікабідзэ з 80-годдзем.

    "Яркі талент, артыстычная індывідуальнасць, непаўторнае акцёрскае і вакальнае майстэрства прынеслі Вам шыроку вядомасць і велізарную любоў гледачоў. За гады актыўнай і плённай творчай дзейнасці Вы стварылі цэлую галерэю незабыўных вобразаў і твораў, якія сталі класікай кінематографа і музычнай эстрады", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі Вахтанга Кікабідзэ ведаюць і цэняць як чалавека, адданага любімай справе, які нястомна імкнецца да пакарэння новых прафесійных вяршынь.