Віншаванне народнаму артысту Беларусі Ігару Алоўнікаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава з днём нараджэння.

    "Ваша творчая дзейнасць, якая прайшла выпрабаванне часам і прадаўжае служыць эталонам прафесійнага майстэрства, стала культурным здабыткам Беларусі. Вы ўносіце важкі ўклад у развіццё лепшых традыцый акадэмічнага мастацтва, садзейнічаеце папулярызацыі нашай музыкі не толькі ў краіне, але і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт адзначыў, што плённая праца народнага артыста па выхаванні таленавітай моладзі заслугоўвае слоў шчырай удзячнасці. "Упэўнены, Ваш яркі талент яшчэ доўгія гады будзе запатрабаваным, а самаадданае служэнне нацыянальнай культуры - прыкладам для многіх пакаленняў", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ігару Алоўнікаву шчасця, здароўя, невычэрпнага натхнення і новых дасягненняў.