Віншаванне народнаму артысту Азербайджанскай ССР Паладу Бюльбюль аглы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Азербайджанскай ССР, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Азербайджанскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі Палада Бюльбюль аглы з 75-годдзем.

    "Вядомы спявак і кампазітар, выдатны акцёр і педагог, палітык, які валодае бездакорным аўтарытэтам і цудоўнымі чалавечымі якасцямі, - Вы сталі прыкладам бязмежнай адданасці і адказнага стаўлення да сваёй справы. На працягу многіх гадоў Ваша высокае прафесійнае майстэрства, багаты вопыт і веды накіраваны на папулярызацыю сапраўдных культурных каштоўнасцей, узбагачэнне дыялогу паміж народамі Беларусі, Азербайджана і Расіі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што шматгранная дзейнасць Палада Бюльбюль аглы, напоўненая мудрым асэнсаваннем рэчаіснасці і верай у перамогу дабра, і ў далейшым будзе дарыць людзям радасць і натхненне, адпавядаць высокім маральным арыенцірам. Прэзідэнт пажадаў яму моцнага здароўя, шчасця, новых здзяйсненняў і дасягненняў.