Віншаванне народнай артыстцы СССР Таццяне Даронінай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння народную артыстку СССР Таццяну Дароніну.

    "Вам нязменна спадарожнічае поспех як незвычайна яркай актрысе, адоранаму рэжысёру і бліскучаму кіраўніку праслаўленага Маскоўскага Мастацкага акадэмічнага тэатра імя Горкага", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Прысвяціўшы сябе мастацтву, Вы стварылі ў тэатры і кіно галерэю незабыўных вобразаў, дзякуючы якім Вас ведаюць і шчыра любяць гледачы розных пакаленняў. Вашы майстэрства і талент шануюцца адданымі паклоннікамі ў Беларусі, што, безумоўна, садзейнічае ўмацаванню культурных сувязей паміж нашымі краінамі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Таццяне Даронінай добрага здароўя, дабрабыту, невычэрпнага натхнення і ажыццяўлення новых творчых задум.