Віншаванне народнай артыстцы СССР Іне Чурыкавай з днём нараджэння

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Іну Чурыкаву з днём нараджэння.

    "Выключная індывідуальнасць і вялікі акцёрскі дар далі магчымасць Вам стварыць дзіўныя мастацкія вобразы, якія палюбіліся мільёнам гледачоў. Кожная роля - гэта ўвасабленне неймавернай жаноцкасці, глыбокага інтэлекту і незвычайнага таленту пераўвасаблення. Вашы гераіні сталі ўпрыгажэннем спектакляў і фільмаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што шматлікія паклоннікі ў Беларусі цэняць майстэрства Іны Чурыкавай і яе нязменную адданасць мастацтву і сваёй прафесіі.