Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Зінаідзе Кірыенка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння народную артыстку РСФСР Зінаіду Кірыенка.

    "Бездакорнае акцёрскае майстэрства, асабістае абаянне і шчырасць дазволілі вам стварыць у кінематографе цудоўныя жаночыя вобразы, якія палюбіліся шматлікім паклоннікам. Вашы работы сталі важкім укладам у скарбніцу савецкага і расійскага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія гледачы высока цэняць творчасць актрысы. "Упэўнены, што яна і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і культурных сувязей паміж нашымі народамі", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.