Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Лідзіі Федасеевай-Шукшыной

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Лідзію Федасееву-Шукшыну з юбілеем.

    "Вы належыце да бліскучай плеяды акцёраў, без якіх цяжка ўявіць сучаснае мастацтва. Вашы работы ў кіно і на тэатральных падмостках, якія заваявалі шырокае прызнанне гледачоў, вызначаюцца глыбокім веданнем чалавечых характараў і бездакорным мастацкім густам", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў народнай артыстцы, каб яе жыццесцвярджальная творчасць яшчэ многія гады дарыла радасць і добры настрой адданым паклоннікам, садзейнічала ўмацаванню культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі.