Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Таццяне Мархель

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Таццяну Мархель з юбілеем.

    "Вы набылі вядомасць як пранікнёная і таленавітая актрыса, творчасць якой заўсёды знаходзіць удзячны водгук у сэрцах шматлікіх паклоннікаў. Створаныя вамі незабыўна кранальныя і эмацыянальныя вобразы вылучаюцца глыбокім гуманістычным зместам, самабытнасцю народных характараў і багатым унутраным светам", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўклад Таццяны Мархель у стварэнне і захаванне традыцый беларускага тэатральнага мастацтва, непараўнальнае выкананне твораў песеннай фальклорнай спадчыны Беларусі - узор найвышэйшага служэння нацыянальнай культуры.