Віншаванне Міхаілу Мішусціну з назначэннем на пасаду Старшыні Урада Расіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Міхаіла Мішусціна з назначэннем на пасаду Старшыні Урада Расіі.

    "Перакананы, што Ваша дзейнасць на гэтай высокай дзяржаўнай пасадзе будзе садзейнічаць паслядоўнаму ажыццяўленню курсу на ўмацаванне стратэгічнага партнёрства Беларусі і Расіі, усямернае пашырэнне беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў інтарэсах нашых брацкіх народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міхаілу Мішусціну добрага здароўя, дабрабыту, поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў.