Віншаванне Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння.

    "Ваша служэнне ў якасці прадстаяцеля Праваслаўнай царквы ў Беларусі накіравана на захаванне багатых духоўных і культурных традыцый хрысціянства, падтрыманне міру і міжканфесійнага дыялогу, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што і ў далейшым Вашы пастырская мудрасць і сіла веры будуць садзейнічаць кансалідацыі грамадства".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыяршаму Экзарху моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх добрых справах.