Віншаванне Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 65-годдзем з дня нараджэння і 25-годдзем архірэйскай хіратоніі.

    "Вы прысвяцілі сваё жыццё служэнню Царкве, абароне высокіх прынцыпаў хрысціянскага жыцця. Ваша праца нясе людзям надзею, адкрывае прыгажосць веры, падтрымлівае ў справах міласэрнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння праваслаўе - гэта не толькі маральная аснова беларускага грамадства, але сацыяльны і духоўны інстытут, здольны аказваць значны ўплыў на развіццё сучаснага свету.

    "Мы высока цэнім Вашу дзейнасць па сцвярджэнні ідэалаў дабра, веры, патрыятызму. У наш няпросты час хрысціянскія каштоўнасці аб'ядноўваюць людзей у імя справядлівасці і дапамогі бліжнім, дапамагаюць пераадольваць многія выклікі сучаснасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.