Віншаванне лёгкаатлеткам з цудоўным выступленнем на чэмпіянаце Еўропы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы Вольгу Мазуронак, Марыну Даманцэвіч, Настассю Іванову і Ніну Савіну з цудоўным выступленнем у марафоне на чэмпіянаце Еўропы 2018 года.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівую ўдзячнасць лідару каманды Вользе Мазуронак. "Твая перамога ў асабістым і камандным заліках не толькі значны спартыўны рэзультат, але і яркі прыклад самаадданасці і мужнасці, на які павінны раўняцца будучыя чэмпіёны", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што каманда з гонарам прайшла цяжкае выпрабаванне на трасе ў Берліне і заваявала камандны кубак, пацвердзіўшы сілу беларускай лёгкаатлетычнай школы. "Вамі ганарыцца краіна!" - падкрэсліў беларускі лідар.

    Ён таксама пажадаў спартсменкам моцнага здароўя і новых поспехаў.