Віншаванне кіраўніку Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэлькадэру Бенсалеху

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніка Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэлькадэра Бенсалеха з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі.

    "Перакананы, што традыцыйна дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі будуць і далей умацоўвацца на прынцыпах узаемнага даверу і павагі. Разлічваю на прадаўжэнне сумеснай работы па шырокім спектры напрамкаў, што дасць магчымасць больш поўна выкарыстоўваць існуючы патэнцыял нашага ўзаемадзеяння", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдэлькадэру Бенсалеху моцнага здароўя і рэалізацыі ўсяго задуманага, а алжырскаму народу - грамадзянскай згоды і міру.