Віншаванне Каралю Швецыі Карлу XVI Густаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Швецыі Карла XVI Густава з Нацыянальным днём Швецыі.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь надае вялікае значэнне паважліваму палітычнаму дыялогу і плённаму рознабаковаму супрацоўніцтву са Швецыяй.

    "Перакананы, што ўстанаўленне сапраўдных партнёрскіх сувязей на аснове агульных эканамічных інтарэсаў і чалавечых кантактаў адкрые дадатковыя магчымасці для ўстойлівага развіцця нашых краін, будзе садзейнічаць умацаванню міру і стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.