Віншаванне Каралю Камбоджы Нарадому Сіхамоні

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Камбоджы Нарадома Сіхамоні з Днём Незалежнасці.

    "Перакананы, што пашырэнне беларуска-камбаджыйскага супрацоўніцтва, асабліва ў ганлёва-эканамічнай сферы, станоўча паўплывае на развіццё нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Каралю Камбоджы моцнага здароўя і далейшых поспехаў, а дружалюбнаму народу гэтай краіны - міру і дабрабыту.