Віншаванне Каралю Іспаніі Філіпу VI

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іспаніі Філіпа VI з нацыянальным святам - Днём іспанскай нацыі.

    "Разлічваю на далейшае пашырэнне дружалюбных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Іспанія і развіццё плённага беларуска-іспанскага дыялогу ва ўсіх галінах узаемнага інтарэсу на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Філіпу VI моцнага здароўя і ажыццяўлення ўсіх планаў, а грамадзянам Іспаніі - поспехаў і дабрабыту.