Віншаванне калектыву ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" з 15-годдзем пачатку вяшчання тэлеканала АНТ.

    "За гэты час вам удалося стварыць сучасную нацыянальную тэлекампанію, якая адпавядае высокім патрабаванням. Праўдзіва і аб'ектыўна асвятляючы дзейнасць нашай дзяржавы ва ўсіх сферах, АНТ заваявала шырокую папулярнасць і давер як у Рэспубліцы Беларусь, так і далёка за яе межамі. Дзякуючы пазнаваемаму стылю і высокаму прафесіяналізму супрацоўнікаў тэлеканал стаў жаданым госцем у кожным доме, - гаворыцца ў віншаванні. - Разам з іншымі беларускімі сродкамі масавай інфармацыі вы ўносіце значны ўклад у фарміраванне грамадскага меркавання, сцвярджэнне маральных і духоўных каштоўнасцей".

    Кіраўнік дзяржавы лічыць важным, каб тэлеканал АНТ яшчэ больш актыўна, ярка і ўдумліва выконваў сваю місію па выхаванні ў грамадзян нашай краіны патрыятызму, адгукаўся на ўсе значныя падзеі, якія хвалююць людзей.