Віншаванне калектыву рэдакцыі газеты "Гомельская праўда"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі "Гомельская праўда" са 100-годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты.

    "Па папулярнасці і тыражы ваша выданне адно з лепшых у беларускай рэгіянальнай перыёдыцы. Стабільная, верная чытацкая аўдыторыя - вельмі важны капітал, які вы імкняцеся захаваць і прымножыць сваім прафесійным майстэрствам", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адданасць лепшым журналісцкім традыцыям дае магчымасць калектыву пастаянна знаходзіцца ў цэнтры падзей, ісці ў нагу з часам, узнімаць актуальныя праблемы жыцця вобласці і ўзважана іх ацэньваць.