Віншаванне калектыву Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне калектыву ўстановы адукацыі "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт" з нагоды 50-годдзя з дня заснавання ВНУ.

    "З'яўляючыся дастойным пераемнікам асветніцкіх традыцый Полацкай зямлі, універсітэт заняў заслужанае месца ў нацыянальнай сістэме адукацыі. Ідучы ў нагу з часам, выкладчыкі ВНУ актыўна асвойваюць і ўкараняюць новыя напрамкі, методыкі і тэхналогіі навучання. Вучоныя ўніверсітэта праводзяць фундаментальные і прыкладныя даследаванні. Вынікі гэтай дзейнасці прызнаны айчыннай і сусветнай навуковай грамадскасцю", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што дзякуючы руплівай і зладжанай працы прафесарска-выкладчыцкага складу і студэнтаў універсітэт дынамічна развіваецца, упэўнена глядзіць у будучыню.