Віншаванне калектыву Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з 80-годдзем з дня заснавання ВНУ.

    Калектыў універсітэта стварае яго сучасную гісторыю дзякуючы захаванню лепшых традыцый айчыннай адукацыі, пастаяннаму ўдасканаленню і наватарству, адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    "Сёння ўніверсітэт па праву прызнаны адной з вядучых ВНУ краіны, з'яўляецца цэнтрам навуковага, інавацыйнага і творчага жыцця рэгіёна. Яго высокі статус і дастойныя пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах пацвярджаюць прафесійныя дасягненні многіх пакаленняў выпускнікоў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што майстэрства і адданасць сваёй справе выкладчыкаў, талент і імкненне да ведаў студэнтаў заўсёды будуць служыць важнейшым стратэгічным мэтам краіны - інтэлектуальнаму развіццю нацыі, падрыхтоўцы спецыялістаў з дзяржаўным мысленнем і жаданнем працаваць на карысць роднай Беларусі.