Віншаванне калектыву Белкаапсаюза са 100-гадовым юбілеем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў са 100-гадовым юбілеем Белкаапсаюза.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу сваёй векавой гісторыі Белкаапсаюз адыгрывае важную ролю ў сацыяльна-эканамічным жыцці нашай краіны. Сёння гэта шматгаліновая структура, якая ўключае ў сябе вялікую колькасць прадпрыемстваў і арганізацый розных відаў дзейнасці.

    "Гандаль і грамадскае харчаванне, нарыхтоўка і вытворчасць прадукцыі, гадоўля каштоўных парод пушных звяроў і ўзвядзенне будынкаў - вось далёка не поўны пералік функцый, што выконваюцца спажывецкай кааперацыяй. Асабліва вялікі яе ўклад у абслугоўванне сельскага насельніцтва. Усё гэта дасягаецца добрасумленнай працай дзясяткаў тысяч прафесіяналаў, адданых сваёй справе", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Белкаапсаюз і ў далейшым будзе нарошчваць аб'ёмы сваіх тавараў і паслуг, знаходзіць новыя рынкі для іх рэалізацыі ўнутры краіны і за мяжой, укараняць перадавыя метады работы з насельніцтвам, умацоўваць кадравы склад арганізацыі.