Віншаванне калектыву ААТ "Полацк-Шкловалакно"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў адкрытага акцыянернага таварыства "Полацк-Шкловалакно" з 60-годдзем з дня яго заснавання.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што створанае на гістарычнай полацкай зямлі ўнікальнае прадпрыемства за гады работы набыло міжнароднае прызнанне. Выпускаемыя ім сучасныя высокатэхналагічныя матэрыялы шырока запатрабаваны ў вытворчасці камп'ютарнай, авіяцыйнай і касмічнай тэхнікі, машынабудаванні і іншых сферах прамысловасці.

    "Невыпадкова 90% вашай прадукцыі экспартуецца амаль у 50 краін свету. Сёння "Полацк-Шкловалакно" працуе эфектыўна, рэнтабельна і з упэўненасцю глядзіць у будучыню. Не спыняючыся на дасягнутым, вы рэалізуеце новы этап у жыцці прадпрыемства - укараняеце перадавыя тэхналогіі, асвойваеце новыя віды інавацыйнай прадукцыі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены, што высокі прафесіяналізм і адданае стаўленне да справы супрацоўнікаў прадпрыемства дазволяць выканаць пастаўленыя задачы.