Віншаванне генерал-губернатару Новай Зеландыі Пэтсі Рэдзі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў генерал-губернатара Новай Зеландыі Пэтсі Рэдзі і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Вайтангі, а таксама са 180-годдзем падпісання гістарычнага Дагавора Вайтангі, які стварыў фундамент новазеландскай дзяржаўнасці.

    Беларускі лідар прапанаваў больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах гандлю, інвестыцый, навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння і турызму.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Пэтсі Рэдзі моцнага здароўя і поспехаў у палітычнай дзейнасці, а жыхарам Новай Зеландыі - міру і дабрабыту.