Віншаванне Федэральнаму Прэзідэнту ФРГ Франку-Вальтэру Штайнмаеру

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта ФРГ Франка-Вальтэра Штайнмаера і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём германскага адзінства.

    "Сучасная Германія нязменна з'яўляецца адным з асноўных партнёраў Беларусі ў Еўропе і свеце, у тым ліку ў сферы забеспячэння міру і стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што нядаўні візіт у Беларусь Франка-Вальтэра Штайнмаера і змястоўная сустрэча з ім надалі сур'ёзны імпульс далейшаму паглыбленню двухбаковага дыялогу і рэалізацыі існуючага патэнцыялу беларуска-германскага супрацоўніцтва.