Віншаванне Федэральнаму Прэзідэнту Аўстрыйскай Рэспублікі Аляксандру Ван дэр Белену

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Аўстрыйскай Рэспублікі Аляксандра Ван дэр Белена з Нацыянальным святам.

    Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў канструктыўнае, узаемавыгаднае развіццё беларуска-аўстрыйскіх адносін і характэрную для апошняга часу актывізацыю палітычнага дыялогу.

    "Упэўнены, што запланаваная ў лістападзе гэтага года наша сустрэча ў Вене надасць дадатковы імпульс развіццю двухбаковых сувязей і будзе садзейнічаць поўнамаштабнай рэалізацыі існуючага патэнцыялу супрацоўніцтва ў розных галінах", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Ван дэр Белену моцнага здароўя і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а жыхарам дружалюбнай Аўстрыі - міру і дабрабыту.