Віншаванне Эгілсу Левітсу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Латвіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эгілса Левітса з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі.

    "Дзякуючы доўгай гісторыі мірнага суіснавання нашы краіны маюць шмат магчымасцей для паглыблення супрацоўніцтва ў розных галінах", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае развіццё беларуска-латвійскіх сувязей будзе служыць умацаванню даверу і ўзаемаразумення, а таксама бяспекі і стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Эгілсу Левітсу здароўя і поспехаў на гэтай адказнай пасадзе, а жыхарам Латвіі - міру і дабрабыту.