Віншаванне Дар'і Домрачавай з перамогай у мас-старце ў Антхольцы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дар'ю Домрачаву з залатым медалём, заваяваным ва ўпартай барацьбе на трасе мас-старту 6-га этапу Кубка свету па біятлоне.

    "У апошняй перадалімпійскай гонцы ў няпростых умовах ты ні на секунду не перастала працаваць, праявіўшы высокую волю да перамогі і гатоўнасць да дасягнення найвышэйшых вынікаў. Ты падарыла радасць мільёнам грамадзян нашай краіны і тваіх паклоннікаў за мяжой, якія з заміраннем сэрца сочаць за тваімі выступленнямі", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Мы ўсе з нецярпеннем чакаем пачатку зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года і жадаем нашай біятлоннай камандзе яркіх перамог на трасах Пхёнчхана. Моцнага здароўя вам, шчасця і поспехаў!" - пажадаў Кіраўнік дзяржавы.