Віншаванне члену нацыянальнай каманды па плаванні Настассі Шкурдай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па плаванні Настассю Шкурдай з залатым медалём чэмпіянату Еўропы па плаванні на кароткай вадзе.

    "Няхай гэты поспех надасць табе ўпэўненасці ў сваіх сілах і стане для беларускіх плыўцоў дадатковым стымулам на шляху да гучных перамог на значных міжнародных стартах", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Настассі Шкурдай і ўсёй нацыянальнай камандзе па плаванні ўдачы і новых яркіх дасягненняў.