Віншаванне члену нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Эльвіры Герман
Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт
Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена
нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Эльвіру Герман з заваяваннем залатога
медаля на чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Берліне.
"Гэта выдатная перамога ў
саперніцтве з атлетамі сусветнага ўзроўню прынесла шмат станоўчых эмоцый
беларускім балельшчыкам", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы перакананы,
што дзякуючы працавітасці, мэтанакіраванасці, цудоўнай тэхнічнай падрыхтоўцы
Эльвіра Герман прадоўжыць паспяховае станаўленне ў дарослым спорце, пакараючы
вышэйшыя прыступкі п'едэсталаў буйнейшых спаборніцтваў.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў
усёй беларускай камандзе моцнага здароўя і новых перамог.