Віншаванне члену нацыянальнай каманды па біятлоне Дар'і Домрачавай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па біятлоне Дар'ю Домрачаву з заваяваннем сярэбранага медаля на Алімпіядзе ў Пхёнчхане.

    "Дарагая Даша! Мы ўсе на цябе вельмі разлічвалі і з нецярпеннем чакалі дастойнае выступленне на біятлоннай трасе Пхёнчхана. Паказаўшы выдатную псіхалагічную ўстойлівасць, ты ў цудоўным стылі правяла гонку мас-старту і заваявала серабро
    Алімпіяды!" - гаворыцца ў віншаванні.

    "Дзякуй за гэту перамогу. Упэўнены, нашы дзяўчаты здольны паказаць высокі рэзультат і ў эстафеце. Няхай вам спадарожнічае ўдача!" - пажадаў Прэзідэнт.