Віншаванне членам нацыянальнай каманды Беларусі па сучасным пяцібор'і

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды Беларусі па сучасным пяцібор'і Настассю Пракапенка і Ірыну Прасянцову з цудоўным выступленнем на чэмпіянаце свету па сучасным пяцібор'і ў Мехіка.

    "Залаты медаль Настассі ў асабістым алімпійскім відзе праграмы і ваша сумесная перамога ў эстафеце пацвярджаюць высокі ўзровень айчыннай школы сучаснага пяцібор'я. Вы малайцы! - гаворыцца ў віншаванні. - Як і шматлікія беларускія балельшчыкі, спадзяюся, што нашы прадстаўнікі гэтага віду спорту гэтак жа ярка і паспяхова выступяць на Алімпіядзе ў Токіа ў 2020 годзе".

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў спартсменкам і ўсёй камандзе моцнага здароўя і ўдачы.