Віншаванне Бідх'і Дэві Бхандары з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Непала

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Бідх'ю Дэві Бхандары з паўторным выбраннем на пасаду Прэзідэнта Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Непал.

    "Упэўнены, што далейшае развіццё беларуска-непальскіх адносін, лакаматывам якіх павінна быць узаемавыгаднае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, цалкам адпавядае інтарэсам нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Бідх'і Дэві Бхандары невычэрпнай энергіі, поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а таксама міру і працвітання яе краіне.