Віншаванне беларускім тэнісісткам з перамогай у паўфінале Кубка Федэрацыі

    Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па тэнісе Аляксандру Сасновіч, Арыну Сабаленка, Вольгу Гаварцову і Веру Лапко з перамогай у паўфінале Сусветнай групы Кубка Федэрацыі супраць каманды Швейцарыі.

    "На вачах сваіх шматлікіх паклоннікаў і велізарнай тэлеаўдыторыі ва ўпартай барацьбе вы паказалі яркі тэніс, высокае спартыўнае майстэрства і жалезную волю да перамогі. Гэта гістарычнае дасягненне для беларускага тэніса і адна з самых яркіх перамог айчыннага спорту, якая сведчыць аб тым, што наша краіна багата на спартыўныя таленты", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Малайцы! Так трымаць! Жадаю вам моцнага здароўя і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.