Віншаванне беларускім біятланісткам з перамогай на Алімпіядзе ў Пхёнчхане

    Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды краіны па біятлоне Надзею Скардзіна, Ірыну Крыўко, Дзінару Алімбекаву і Дар'ю Домрачаву з заваяваннем золата ў эстафетнай гонцы на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.

    "Дзякуй за цудоўны падарунак усёй краіне напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, - падзякаваў Аляксандр Лукашэнка. - Вы ажыццявілі нашы запаветныя мары, заваяваўшы першае для Беларусі алімпійскае золата ў самай прэстыжнай дысцыпліне біятлоннай праграмы".

    "Дзяўчаты, вы здзейснілі сапраўдны подзвіг! Кожная з вас змагла паказаць максімум у няпростых умовах, праявіўшы самаадданасць, вытрымку і найвышэйшае майстэрства, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

    Кіраўнік дзяржавы павіншаваў спартсменак з узнагароджаннем ордэнамі "За асабістую мужнасць", а таксама прысваеннем Надзеі Скардзіна, Ірыне Крыўко, Дзінары Алімбекавай ганаровага звання "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь".

    Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка выказаў словы ўдзячнасці трэнерскаму штабу і пажадаў усім моцнага здароўя, новых поспехаў.