Уладзімір Майсеенка вызвалены з пасады намесніка Cтаршыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта

    Уладзімір Майсеенка вызвалены з пасады намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. Адпаведны Указ № 316 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.