Удзел у рэспубліканскім суботніку

  • 10
  • 2:00

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка ў час рэспубліканскага суботніка працаваў на будаўніцтве Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы.

Перад пачаткам работы Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб тым, як праходзіць узвядзенне Цэнтра. Так, першапачатковы праект будаўніцтва быў замарожаны, пасля чаго выбралі больш эканамічны варыянт з выкарыстаннем камп'ютарнага мадэліравання будынка, у якім прадугледжана ўсё самае неабходнае для падрыхтоўкі спартсменаў па мастацкай гімнастыцы. Прычым праектаванне вялося з улікам меркавання гімнастак, якія тут будуць трэніравацца. Цяпер агульная будаўнічая гатоўнасць работ на аб'екце складае 20%.

"Усё павінна быць функцыянальна, нічога лішняга", - лічыць Прэзідэнт. Ён пацікавіўся ў спартсменак, ці ўсё аптымальна ўлічана пры праектаванні Цэнтра. Як запэўнілі Кіраўніка дзяржавы, тут будуць створаны сапраўды добрыя ўмовы для трэніровак, а таксама правядзення невялікіх спаборніцтваў. Гімнасткі ацанілі той факт, што, нягледзячы на складанасці, Цэнтр узводзіцца. Гэта сведчыць аб вялікай увазе дзяржавы да развіцця спорту. Яно і зразумела, паколькі айчынная школа мастацкай гімнастыкі - адна з лепшых у свеце. А стварэнне камфортных умоў для трэніровак прадугледжвае новыя гучныя перамогі беларускіх гімнастак на спаборніцтвах  сусветнага ўзроўню.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб гэты аб'ект быў здадзены ў эксплуатацыю да сакавіка 2018 года.

Прэзідэнт на рэспубліканскім суботніку ў складзе брыгады выконваў работы па бетанаванні маналітных падлог залаў харэаграфіі. Брыгадай заліты падлогі ў трох залах агульнай плошчай 400 квадратных метраў, у цэлым выкарыстана 75 кубаметраў бетону. Акрамя таго, былі падрыхтаваны матэрыялы для ўладкавання лістоў насцілу ліфтавых шахт.

Усяго на гэтым аб'екце працавалі чатыры брыгады, у складзе якіх былі чыноўнікі, спартсмены, трэнеры.