Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам

    Вечарам 23 сакавіка адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі розныя пытанні, якія стаяць на парадку дня беларуска-ўкраінскіх адносін. У прыватнасці, размова ішла аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэнні кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў.

    Разгледжана тэматыка ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках, а таксама міратворчы працэс ва Украіне і садзейнічанне, якое аказваецца беларускім бокам для больш хуткага вырашэння канфлікту.