Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам
Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.
Кіраўнікі дзяржаў адзначылі паспяховае развіццё супрацоўніцтва дзвюх краін, у аснове якога не толькі ўзаемавыгадныя праекты ў розных сферах, але і асабістая дружба лідараў краін. Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў дадатковы імпульс адносінам, які быў нададзены ў выніку афіцыйнага візіту Эмамалі Рахмона ў Беларусь летам гэтага года. Дзякуючы яго асабістай увазе паспяхова рэалізуюцца сумесныя пачынанні як на тэрыторыі Таджыкістана, так і Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка таксама цёпла павіншаваў Эмамалі Рахмона з днём нараджэння.