Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі двухбаковы парадак дня, пытанні развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах з акцэнтам на падрыхтоўку маючага адбыцца візіту Эмамалі Рахмона ў Беларусь у другой палове бягучага тыдня.

    Плануецца, што акрамя афіцыйных мерапрыемстваў візіту Прэзідэнт Таджыкістана таксама наведае цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.