Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 студзеня правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

    Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі стан беларуска-расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў розных сферах, у тым ліку развіццё гандлёва-эканамічных адносін.

    Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся ў бліжэйшы час правесці сустрэчу, на якой бакі абмяркуюць рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых на папярэдніх перагаворах у Крамлі ў канцы мінулага года.

    Прэзідэнты таксама абмеркавалі ўсе пытанні агульнага характару ў адносінах дзвюх краін. У тым ліку размова ішла аб наданні найбольшай эфектыўнасці дзейнасці сфарміраванай двухбаковай групы.