Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася 16 лістапада па ініцыятыве расійскага боку.

    Кіраўнікі дзяржаў адзначылі высокую дынаміку двухбаковых кантактаў у бягучым годзе і абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні беларуска-расійскага парадку дня, а таксама ўзаемадзеянне на інтэграцыйных пляцоўках. Акрамя таго, размова ішла аб графіку кантактаў на бліжэйшую перспектыву.