Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы цёпла павіншаваў расійскага лідара з днём нараджэння, пажадаўшы здароўя і далейшых поспехаў на пасадзе кіраўніка краіны.

    Прэзідэнты коратка абмеркавалі бягучы парадак дня беларуска-расійскіх адносін, традыцыйна зрабіўшы акцэнт на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. У графіку маючых адбыцца кантактаў галоўнай падзеяй быў названы V Форум рэгіёнаў дзвюх краін, які ўжо на наступным тыдні адбудзецца ў Магілёве. Кіраўнікі дзяржаў яшчэ раз удакладнілі фармат яго правядзення, а таксама выказалі надзею, што вынікам мерапрыемства стане яшчэ большае паглыбленне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

    Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў Уладзіміра Пуціна з перамогай расійскага байца змешанага стылю Хабіба Нурмагамедава над ірландцам Конарам Макгрэгарам на турніры Абсалютнага байцоўскага чэмпіянату (UFC) 229 у Лас-Вегасе.