Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
24 сакавіка 2020 года

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Латвіі Эгілсам Левітсам

Па ініцыятыве латвійскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Латвіі Эгілсам Левітсам.

Адной з асноўных тэм размовы стаў маючы адбыцца візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Рыгу. У сувязі з увядзеннем у Латвіі надзвычайнага становішча, ён перанесены на больш познія тэрміны. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, гэта рашэнне беларускі бок успрыняў з разуменнем. Новыя даты будуць узгоднены па дыпламатычных каналах.

Напярэдадні асабістай сустрэчы сёння кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі асноўныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва - галоўным чынам гандлёва-эканамічнага. Узаемны інтарэс краін-суседак у першую чаргу ўяўляюць пытанні транспарціроўкі грузаў, транзіту энергарэсурсаў, вытворчай кааперацыі.

Асобнай тэмай размовы стала ўзаемадзеянне ва ўмовах закрыцця граніц і забароны на перамяшчэнне грамадзян. Беларуссю і Латвіяй у гэтай сферы наладжана канструктыўнае і цеснае супрацоўніцтва, дзякуючы чаму тысячы людзей мелі магчымасць бесперашкодна вярнуцца дадому. Аляксандр Лукашэнка выказаў асаблівую ўдзячнасць калегу за садзейнічанне ў арганізацыі вывазу дзяцей з санаторыя ў горадзе Юрмала.
Тэгі:
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць