Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
4 мая 2020 года

Тэлефонная размова з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым

Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з Прэзідэнтам Казахстана адбылася раніцай 4 мая па ініцыятыве казахстанскага боку. 

Касым-Жамарт Такаеў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з 75-годдзем Вялікай Перамогі і ад імя казахстанскага народа перадаў віншаванні беларусам, падкрэсліўшы, што паўтара мільёна жыхароў Казахстана былі ўдзельнікамі той вайны і палова з іх не вярнуліся дадому. Свайго казахстанскага калегу з гэтым вялікім святам павіншаваў і Аляксандр Лукашэнка, перадаўшы самыя цёплыя пажаданні ўсім жыхарам Казахстана. 

Яшчэ адной важнай тэмай размовы стала падрыхтоўка чарговага пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі падыходы і пытанні, якія датычацца яго арганізацыі. У прыватнасці, час і форму правядзення маючага адбыцца пасяджэння, а таксама дакументы, якія павінны будуць прымацца на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Кансультацыі па гэтых пытаннях прадоўжацца, фармат і тэрміны, згодна з дамоўленасцямі, будуць вызначаны ў бліжэйшы час. 

Была закранута ў размове таксама тэма процідзеяння каранавіруснай інфекцыі. Як праінфармаваў Касым-Жамарт Такаеў, Казахстан змякчае каранцінныя меры і паступова знімае абмежаванні, уведзеныя раней у сувязі з распаўсюджваннем віруса. Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся падрабязнай інфармацыяй, якая датычыцца стратэгіі і тактыкі лячэння ад COVID-19 у дзвюх краінах. Касым-Жамарт Такаеў падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за дапамогу ў вяртанні на радзіму жыхароў Казахстана, словы ўдзячнасці за аналагічнае садзейнічанне выказаў казахстанскаму калегу і Аляксандр Лукашэнка. 

Таксама Прэзідэнт Беларусі папрасіў перадаць прывітанне, цёплыя пажаданні і віншаванне з 75-годдзем Перамогі Ганароваму старшыні Еўразійскага эканамічнага савета Нурсултану Назарбаеву.
Тэгі:
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць