Тэлефонная размова з Прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам
Па ініцыятыве армянскага боку
28 ліпеня адбылася тэлефонная размова паміж Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам
Лукашэнкам і Прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам.
Бакі абмеркавалі развіццё адносін у гандлёва-эканамічнай сферы, з
задавальненнем адзначыўшы рост тавараабароту паміж Беларуссю і Арменіяй. У той
жа час Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян сышліся на думцы, што ў
супрацоўніцтве паміж краінамі існуе вялікі незадзейнічаны патэнцыял, і
дамовіліся прыкласці ўсе намаганні для яго рэалізацыі.
Прэзідэнт Беларусі і
Прэм'ер-міністр Арменіі разгледзелі комплекс пытанняў, якія датычацца развіцця
Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку вынікі праведзенага напярэдадні ў
Санкт-Пецярбургу пасяджэння кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС.
Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян таксама разгледзелі сітуацыю, што актыўна
абмяркоўваецца ў СМІ, вакол прад'яўлення армянскім бокам абвінавачанняў у адрас
генеральнага сакратара АДКБ Юрыя Хачатурава.