Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
12 мая 2020 года

Тэлефонная размова з генеральным дырэктарам СААЗ Тэдрасам Гебрэесусам

Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасам Гебрэесусам адбылася 12 мая. Яна была ініцыявана кіраўніцтвам СААЗ.

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя папрасіў расказаць пра абстаноўку, якая на сённяшні дзень складваецца ў Беларусі, а таксама пацікавіўся, якая патрэбна падтрымка ад арганізацыі, заявіўшы аб гатоўнасці пры неабходнасці такую дапамогу аказаць.

Прэзідэнт расказаў аб рабоце сістэмы аховы здароўя ў цэлым, выбраных краінай стратэгіі і тактыцы ў процідзеянні распаўсюджванню віруса. Ён акцэнтаваў увагу, што на сённяшні дзень занепакоенасць выклікаюць пнеўманіі, лячэнню якіх удзяляецца найбольшая ўвага. Галоўная задача, якую вызначылі для сябе ў Беларусі, - змагацца за кожнае жыццё, ні ў якім выпадку не дапускаючы скачка ўзроўню смяротнасці.

Кіраўнік СААЗ адзначыў, што кожная краіна ва ўмовах пандэміі выкарыстоўвае свае метады барацьбы, рэагавання на сітуацыю, адзіных рэцэптаў і правіл тут не існуе. Кіраўнік СААЗ падзякаваў Прэзідэнту і органам улады краіны ў цэлым за глыбокую ўключанасць у працэс, аб чым ён добра праінфармаваны.

Размова ішла і аб місіі СААЗ, якая працавала ў Беларусі ў красавіку. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Тэдрасу Гебрэесусу за прыезд экспертаў. Кіраўнік СААЗ у сваю чаргу выказаў удзячнасць за прыём спецыялістаў і створаныя ўмовы для работы, выказаўшы намер і далей падтрымліваць Беларусь.

Прэзідэнт запрасіў кіраўніка СААЗ наведаць Беларусь з візітам. Тэдрас Гебрэесус прыняў запрашэнне, паабяцаўшы прыехаць у нашу краіну пасля заканчэння пандэміі.
Тэгі:
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць